БЕЛ Ł РУС

У злёце праваслаўнай моладзі Слуцкай епархіі возьмуць удзел казакі

22.06.2016 / 11:42

У Салігорскім раёне каля вёскі Абідземля з 24 па 26 чэрвеня праваслаўнае моладзевае брацтва святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх салігорскага прыхода кафедральнага сабора Раства Хрыстова правядзе злёт праваслаўнай моладзі.

Праграма будзе насычанай, у ёй будуць гульні, конкурсы, песні пад гітару ля вогнішча, паказальныя выступы казацкага клуба і спартсменаў, майстар-класы, гутаркі на цікавыя тэмы са святарамі, — распавядае памочнік благачыннага Салігорскай царкоўнай акругі па рабоце з моладдзю, лідар братэрства Віктар Бровушкін, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Плануецца, што ўдзел у злёце возьме епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, якой правядзе начную Боскую літургію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула