БЕЛ Ł РУС

Месцамі да +32—34°С: прагноз надвор'я на 23—25 чэрвеня

22.06.2016 / 12:25

23 чэрвеня ўмовы надвор'я Беларусі будзе вызначаць антыцыклон. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +11.. + 17°С, максімальная днём +24.. + 29°С, у паўднёвых раёнах месцамі да + 30°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

24-25 чэрвеня надвор'е будзе вызначаць поле павышанага атмасфернага ціску і цёплыя паветраныя масы. Захаваецца вельмі цёплае надвор'е.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад + 12°С да + 20°С,

максімальная днём +25.. + 32°С, 25 чэрвеня па паўднёвым захадзе да + 34°С. Пераважна без ападкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула