БЕЛ Ł РУС

Крышціяну Раналду адабраў у журналіста мікрафон і выкінуў у возера ВІДЭА

22.06.2016 / 14:45

Nashaniva.com

Капітан зборнай Партугаліі па футболе Крышціяну Раналду замест адказу на пытанне журналіста выхапіў у яго мікрафон і выкінуў у возера. Пра гэта паведамляе El Mundo Deportivo.

Інцыдэнт адбыўся ў аўторак падчас прагулкі партугальскай зборнай на трэніровачнай базе ў Францыі. Спецыяльны карэспандэнт партугальскага выданні Correio da Manhã спытаў у форварда «Рэала», ці гатовы ён да матчу з Венгрыяй.

Удакладняецца, што ў Раналду дрэнныя адносіны з Correio da Manhã: на старонках выдання часта з'яўляюцца матэрыялы пра асабістае жыццё футбаліста.

Сёння вечарам на Еўра-2016 Партугалія гуляе з Венгрыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула