БЕЛ Ł РУС

Белых плямаў ня будзе

20.05.2008 / 19:41

Антон Тарас

Акцыя шэрагу друкаваных СМІ Расеі супраць рэзкага павышэньня тарыфаў на дастаўку, якія 21 траўня зьбіраліся выйсьці зь белымі палосамі, будзе адмененая. У сытуацыю ўмяшалася адміністрацыя прэзыдэнта Расеі.

Акцыя шэрагу друкаваных СМІ супраць рэзкага павышэньня тарыфаў на дастаўку падпісных выданьняў, якія 21 траўня зьбіраліся выйсьці з чыстымі палосамі, будзе адмененая, — паведамляе newsru.com. У сытуацыю ўмяшалася адміністрацыя прэзыдэнта Расеі.

Нагадаем, што вядучыя друкаваныя СМІ Расеі, абураныя павышэньнем тарыфаў на падпіску, мелі намер выпусьціць у сераду газэты зь белай першай паласой, пакінуўшы толькі надпіс: «Задушыць свабоду слова можна рознымі спосабамі. Напрыклад, рэзкім павышэньнем тарыфаў на падпіску».

Newsru.com са спасылкай на «Интерфакс» цытуе аднаго зь ініцыятараў акцыі, Паўла Гусева — кіраўніка камісіі Грамадзкай палаты РФ па свабодзе слова й СМІ й галоўнага рэдактара «Московского комсомольца»:

«Белыя палосы заўтра ня выйдуць. Рэч у тым, што ў справу ўмяшалася адміністрацыя прэзыдэнта Расеі, міністэрства сувязі й друку, і, хутчэй за ўсё, усе нашыя патрабаваньні будуць выкананыя».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула