Сёньня ў Грузіі праходзяць выбары
У Грузію прыехала некалькі сотняў міжнародных назіральнікаў. Прадстаўнікі АБСЭ зазначаюць, што грузінская дэмакратыя надалей застаецца вельмі хісткай.
21 траўня грузіны будуць выбіраць 150 дэпутатаў у парлямэнт. Выбарамі ў Грузіі вельмі зацікаўлены Эўразьвяз, паколькі ад гэтага залежыць энэргетычная палітыка згаданай краіны.
У Грузію прыехала некалькі сотняў міжнародных назіральнікаў. Прадстаўнікі АБСЭ зазначаюць, што грузінская дэмакратыя надалей застаецца вельмі хісткай. Рапарт АБСЭ крытыкуе дзейныя ўлады за шматлікія парушэньні ў выбарчым працэсе — ціск на выбарцаў, злоўжываньне ўладай, а таксама выкарыстаньне СМІ дзеля праўладнай прапаганды.