Пуцін упершыню прыедзе ў Беларусь прэм’ер-міністрам
Ён возьме ўдзел у пасяджэньні Савету кіраўнікоў урадаў краін‑сябраў СНД.
Уладзімер Пуцін |
Прэм’ер‑міністар Расеі Ўладзімер Пуцін возьме ўдзел у паседжаньні Савету кіраўнікоў урадаў краін‑сябраў СНД. Пра гэта паведаміла прэсавая служба расейскага ўраду. Сустрэча пройдзе ў Менску 23 траўня.
У праект павесткі пасяджэньня ўнесены 20 пытаньняў. Большасьць зь іх тычыцца ўзаемінаў дзяржаў Садружнасьці ў эканамічнай, фінансавай сфэрах, у галіне сацыяльнай палітыкі й барацьбы з злачыннасьцю.