БЕЛ Ł РУС

У Крамлі пракаментавалі вынікі рэферэндуму ў Брытаніі

24.06.2016 / 13:04

У Крамлі мяркуюць, што кіраўніцтва Вялікабрытаніі перагледзіць падыходы да адносін з Расіяй на фоне новых палітычных умоў.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс», спасылаючыся на словы прэс-сакратара прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Пяскова.

«Спадзяемся, што ў новых рэаліях усё ж такі разуменне неабходнасці выбудоўвання добрых стасункаў з нашай краінай пераможа», - сказаў ён, адказваючы на пытанне аб тым, як выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза адаб'ецца на расейска-брытанскіх адносінах.

Пяскоў запэўніў, што ў Расіі «вельмі няпросты багаж з Вялікабрытаніяй», бо ён «вельмі багаты традыцыямі», аднак цяпер ён «вельмі няпросты».

«Мы не заўсёды можам канстатаваць гатоўнасць да камунікацыі і супрацоўніцтва нашых брытанскіх партнёраў», — адзначыў Пяскоў.

Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы дадаў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пазней асобна пракаментуе «брэксіт».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула