БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз заклікаў Брытанію не зацягваць працэс выхаду з ЕС

24.06.2016 / 13:57

Кіраўніцтва Еўрасаюза заклікала ўлады Брытаніі не зацягваць працэс выхаду са складу ЕС пасля таго, як большасць брытанцаў падтрымалі «брэксіт».

«Падчас свабоднага ўнутранага галасавання брытанскія грамадзяне выказалі сваё жаданне пакінуць Еўрапейскі саюз. Мы шкадуем пра такое рашэнне, але паважаем яго», — гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўніка Еўрарады Дональда Туска, прэзідэнта Еўрапарламента Марціна Шульца, прэм'ер-міністра Нідэрландаў, што старшынствуюць у ЕС, Марка Рутэ і кіраўніка Еўракамісіі Жан-Клода Юнкера.

«Мы чакаем, што Злучанае Каралеўства рэалізуе гэтае рашэнне брытанскіх грамадзян як мага хутчэй, якім бы хваравітым ні быў гэты працэс», - адзначаюць кіраўнікі ЕС.

Як падкрэсліваецца ў заяве, любая затрымка прывядзе да яшчэ большай нявызначанасці сітуацыі. У дакуменце таксама гаворыцца, што Еўрасаюз не гатовы абмяркоўваць якія-небудзь новыя саступкі брытанцам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула