БЕЛ Ł РУС

Выйшаў ТРЭЙЛЕР дакументальнага фільма пра гурт The Beatles

24.06.2016 / 16:23

Nashaniva.com

У сеціве апублікаваны трэйлер дакументальнага фільма пра гурт The Beatles, рэжысёрам якога выступіў Рон Ховард.

Фільм называецца «Восем дзён у тыдзень: Гастрольныя гады» (Eight Days A Week: The Touring Years). Вядома, што ў стужцы будзе распавядацца пра жыццё ліверпульскай чацвёркі ў 1962-1966 гады.

У стужцы будуць выкарыстаныя моманты з выступаў калектыву, а таксама інтэрв'ю Пола Макартні, Рынга Стара і ўдоваў Джона Ленана і Джорджа Харысана.

Брытанская прэм'ера фільма адбудзецца 15 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула