БЕЛ Ł РУС

Юнак патануў у Шклоўскім раёне

25.06.2016 / 14:40

Юнак патануў на вадаёме ў Шклоўскім раёне, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

«Праверку па факце здарэння праводзіць Шклоўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта», - растлумачылі ва ўпраўленні.

Спецыялісты МНС распавялі, што 24 чэрвеня ў 23.05 паступіла паведамленне аб тым, што на вадаёме каля вёскі Стараселле Шклоўскага раёна патануў малады чалавек. Пазней падчас пошукаў у ноч з 24 на 25 чэрвеня супрацоўнікі Асвода выявілі ў двух метрах ад берага на глыбіні паўтара метра труп юнака 1999 года нараджэння.

Усяго з пачатку года ў Беларусі ад ўтаплення загінулі каля 100 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула