БЕЛ Ł РУС

Шатландыя пачне тэрміновыя перамовы з Брусэлем аб сяброўстве ў ЕС

25.06.2016 / 14:57

Урад Шатландыі будзе дамагацца тэрміновых перамоваў з Брусэлем, каб абараніць права рэгіёну застацца ў ЕС, заявіла першы міністр Шатландыі Нікола Стэрджэн.

thescottishsun.co.uk

Яна абяцала арганізаваць экспертную раду, якая будзе кансультаваць яе па юрыдычных, фінансавых і дыпламатычных пытаннях, пакуль сама Стэрджэн будзе весці перамовы аб членстве Шатландыі ў Еўрасаюзе.

Акрамя таго, Стэрджэн заявіла, што яе кабінет пагадзіўся пачаць працу над заканадаўствам, якое дазволіць правесці ў Шатландыі другі рэферэндум аб незалежнасці.

Большасць насельніцтва Шатландыі на праведзеным рэфэрэндуме аб членстве Вялікабрытаніі ў ЕС прагаласавалі за тое, каб застацца ў Еўрасаюзе. Пры гэтым на рэферэндуме ў Вялікабрытаніі ў цэлым перамаглі прыхільнікі «брэксіту».

Першы рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі быў праведзены ў 2014 годзе. Тады вялікая частка жыхароў рэгіёну прагаласавала за тое, каб застацца ў Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула