БЕЛ Ł РУС

Алянд адмовіў Ле Пэн у правядзенні рэферэндуму аб выхадзе Францыі з ЕС

25.06.2016 / 19:57

Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд адмовіў лідару Нацыянальнага фронту Марын Ле Пэн у правядзенні рэферэндуму аб выхадзе краіны з Еўрасаюза ўслед за Вялікабрытаніяй, паведамляе Le Monde.

У суботу прэзідэнт прымаў у Елісейскім палацы лідараў французскіх палітычных партый, у тым ліку кіраўніка партыі «Рэспубліканцы» Нікаля Сарказі, лідара «Саюза за французскую дэмакратыю» Франсуа Байру і старшыні «Левай партыі» Жан-Люка Мэляншона.

У ходзе сустрэчы Ле Пэн выступіла з прапановай правесці ў Францыі рэферэндум, на што атрымала адмову. «На жаль, прэзідэнт даў адмоўны адказ. Мы лічым, што гэта абуральна, і што нельга ўспрымаць французскі народ, як пятае кола возу», - сказала лідар Нацыянальнага фронту пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула