БЕЛ Ł РУС

Уэльс — Паўночная Ірландыя — 1:0

25.06.2016 / 20:50

Nashaniva.com

На Еўра-2016 вызначыўся другі ўдзельнік 1/4 фіналу.

Ім стала зборная Уэльса, што з мінімальным лікам перамагла Паўночную Ірландыю — 1:0.

На 75-й хвіліне мяч у сваю браму пасля прастрэлу Гарэта Бэйла скіраваў Гарэт Мак-Аўлі.

uefa.com

У 1/4 фіналу Уэльс згуляе 1 ліпеня з пераможцам матча Венгрыя — Бельгія, што пройдзе ў нядзелю ў 22:00.

Нагадаем, што сёння ў чвэрцьфінал выйшла Польшча, якая па пенальці выйграла ў Швейцарыі 5:4 (асноўны і дадатковы час — 1:1).

А 22-й пачнецца гульня Партугалія — Харватыя. Пераможца гэтага паядынку згуляе ў 1/4 фіналу ў чацвер, 30 чэрвеня, з Польшчай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула