БЕЛ Ł РУС

33 чалавекі звярнуліся да медыкаў у выходныя з-за цеплавога ўдару

27.06.2016 / 10:46

У Мінску 25—26 чэрвеня ў службу хуткай медыцынскай дапамогі звярнуліся 33 чалавекі з цеплавымі і сонечнымі ўдарамі, паведаміў журналістам старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч.

«Чатыры чалавекі былі шпіталізаваны, з іх двое дзяцей», - сказаў Ігар Юркевіч.

Каб пазбегнуць сонечнага і цеплавога ўдару, перагравання арганізма рэкамендуецца выконваць простыя правілы. Па магчымасці ў гарачы перыяд дня трэба абмежаваць час знаходжання на адкрытым паветры, асабліва ў гадзіны актыўнага сонца (з 11.00 да 16.00). У спякоту рэкамендуецца насіць лёгкую вопратку з натуральных тканін светлай расфарбоўкі, пажадана, каб каўнер быў не тугім. На вуліцы абавязкова карыстацца галаўным уборам.

Энергетычная патрэба арганізма ў гарачае надвор'е зніжаецца, таму трэба ўжываць менш каларыйную ежу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула