БЕЛ Ł РУС

Паплечнік Меркель вітае магчымае ўступленне Шатландыі ў ЕС

27.06.2016 / 10:50

Публікуецца ў межах рубрыкі «Навіны Германіі»

Reuters/Thomas Peter

Еўрапейскі Саюз будзе вітаць уступленне ў супольнасць незалежнай Шатландыі.

Пра гэта заявіў старшыня камітэта Бундэстага па справах ЕС і паплечнік Ангелы Меркель Гюнтэр Крыгбаўм, перадае Reuters.

«ЕС па-ранейшаму будзе складацца з 28 дзяржаў-членаў, як я чакаю пасля новага рэферэндуму аб незалежнасці Шатландыі, які будзе паспяховым», — сказаў Крыгбаўм.

«Мы павінны будзем хутка рэагаваць на заяўку на ўступленне ў ЕС ад сяброўскай краіны», — дадаў ён.

Як паведамлялася, першы міністр Шатландыі Нікола Стэрджэн заявіла, што Шатландыя зробіць усё магчымае, каб застацца ў ЕС, у тым ліку накласці вета на рашэнне аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС.

Як вядома, у Шатландыі 67,2% выбаршчыкаў прагаласавалі за тое, каб Вялікабрытанія засталася ў ЕС.

На рэферэндуме 2014 года на падтрымку незалежнасці Шатландыі прагаласавалі толькі 45% выбаршчыкаў, а супраць — 55%. Аднак новыя апытанні грамадскай думкі паказваюць рост падтрымкі незалежнасці Шатландыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула