БЕЛ Ł РУС

У свеце набірае сілу флэшмоб «Няма станіка — няма праблем» ФОТЫ

27.06.2016 / 14:24

ЗП

Васямнаццацігадовая школьніца з штату Мантана (ЗША) Кэйтлін Ювік (Kaitlyn Juvik) стала пачынальніцай сусветнага руху «Няма станіку — няма праблем» (No Bra, No Problem).

25 мая дзяўчыну выклікалі да дырэктара школы, дзе зрабілі вымову. Дырэктар лічыць, што гэта хоць і не парушае правіл, але Ювік «стварала праблему» і «выглядала непрыстойна».

Гэта настолькі абурыла школьніцу, што яна амаль адразу стварыла суполку ў фэйсбуку. Яе падтрымалі і іншыя аднакласніцы, яны з’явіліся ў школе без станікаў.

«Нашэнне станіка — мой асабісты выбар. Гэта маё цела. Якая каму справа, нашу я станік, ці не, калі я прыкрытая і апранутая, як таго патрабуе грамадства».

Кэйтлін кажа, што станік для яе занадта нязручны і яна не носіць гэты атрыбут адзення ўжо больш за год.

Цяпер фоткі з тэгам #NoBraNoProblem посцяць дзяўчаты і жанчыны з усяго свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула