БЕЛ Ł РУС

Менск заліло

21.05.2008 / 19:33

Nashaniva.com

З-за сёньняшняй залевы затапіла важныя транспартныя магістралі сталіцы, узьніклі коркі, рэзка вырасла колькасьць ДТЗ. Толькі за апошнія дзьве гадзіны - дзясяткі сутыкненьняў.


З-за сёньняшняга моцнага дажджу затапіла важныя транспартныя магістралі сталіцы, узьніклі коркі, вырасла колькасьць ДТЗ. Толькі за апошнія дзьве гадзіны дзясяткі сутыкненьняў.

Залева справакавала затапленьне некалькі ўчасткаў – у раёне плошчы Перамогі, на Кальварыйскай і на Нямізе.

Крытычная сытуацыя на Бангалор, у раёне праспэкту Дзяржынскага, вуліц Харкаўскай, Сталетава, Прытыцкага, Маскоўскай і Талстога.

Каб пазьбегчы праблемных сытуацый, інспэктары рэкамэндуюць кіроўцам зьнізіць хуткасьць ды павялічыць дыстанцыю.

ОНТ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула