БЕЛ Ł РУС

Партыя Саакашвілі перамагае на парлямэнцкіх выбарах у Грузіі

21.05.2008 / 20:14

Nashaniva.com

Паводле апытаньняў на выхадзе з выбарчых участкаў, яна атрымала 63 % галасоў.

Партыя прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух — За Грузію‑пераможцу» лідзіруе на парлямэнцкіх выбарах, што прайшлі сёньня ў краіне.

Паводле exit polls — апытаньняў на выхадзе з выбарчых участкаў — гэтая партыя набірае 63 % галасоў.

Апазыцыйная кааліцыя «Аб’яднаная апазыцыя («Нацыянальны савет — Правыя» атрымлівае ад 14 % да 16%.

Апазыцыя кажа, што ня верыць лічбам exit‑polls і прапануе дачакацца зьвестак з усіх участкаў, якія будуць абнародаваныя а 23‑й.

Яўка выбарцаў склала 52 адсоткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула