БЕЛ Ł РУС

Спецыялісты распавялі, калі мы пабачым у магазінах новыя грошы

29.06.2016 / 15:54

Раніцай 1 ліпеня новых грошай у крамах яшчэ не будзе.

Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, паведаміў намеснік міністра гандлю Эдвард Матуліс.

Па словах Эдварда Матуліса, 1 ліпеня «мы яшчэ не ўбачым у гандлёвых аб'ектах новых грошай, а 2-га - напэўна так».

«Калі мы ранiцай пойдзем у крамы, нідзе новых грошай яшчэ не будзе. Думаю, што яны з'явяцца ў гандлёвай сетцы ўжо ў працэсе інкасацыі», — растлумачыў намеснік міністра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула