БЕЛ Ł РУС

Да канца месяца паляпшэньня надвор’я не чакаецца

22.05.2008 / 09:41

Nashaniva.com

Сыноптыкі супакойваюць: па выніках шматгадовых назіраньняў сьнег у нашых шыротах часам выпадае нават напрыканцы вясны.


Травень учора зьдзівіў жыхароў сталіцы не цяплом і сонцам, а моцным дажджом са сьнегам.

Такія ўмовы надвор’я сыноптыкі тлумачаць кантрастным атмасфэрным фронтам над Беларусьсю і супакойваюць: па выніках шматгадовых назіраньняў сьнег у нашых шыротах часам выпадае нават напрыканцы вясны.

Да канца месяца паляпшэньняў надвор’я не прагназуецца. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі з навальніцамі і моцным парывістым ветрам. Тэмпэратура паветра на поўначы краіны не перавысіць 12 градусаў цяпла, на поўдні яна ўзьнімецца да 20‑25.

Паводле Белтэлерадыёкампаніі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула