БЕЛ Ł РУС

Рамзан Кадыраў абярэ сабе памочніка ў ходзе рэаліці-шоу

30.06.2016 / 16:49

Тэлеканал «Расія 1» запускае рэаліці-шоу «Каманда», у якім будуць выбіраць памочніка выконваючага абавязкі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава.

ria.ru

На сайце тэлеканала з'явіўся анонс і трэйлер перадачы. У 18:15 па маскоўскім часе на канале выйдзе праграма «Прамы эфір», прысвечаная рэаліці-шоу.

У праекта ёсць і свой сайт, на якім любы ахвотны можа запоўніць анкету, каб прыняць удзел у рэаліці-шоу. Прэтэндэнт, напрыклад, павінен адказаць на пытанне, чым ён будзе карысны Кадыраву.

На сайце праекта гаворыцца, што яго ўдзельнікі будуць праходзіць выпрабаванні і выконваць розныя задачы на тэрыторыі Чачэніі.

«Вы будзеце падымацца ў горы, спускацца да азёр, пройдзеце ляснымі сцежкамі і пабываеце ў многіх знакамітых курортных месцах Чачні. Даведаецеся, што такое чачэнская гасціннасць і чачэнскае вяселле. Убачыце, як накрываюць чачэнскія жанчыны сталы і як тут выконваюць традыцыі… — гаворыцца ў апісанні праекта.

Поспехі кандыдатаў, паводле сайта, будзе ацэньваць асабіста Рамзан Кадыраў разам з журы.

Пераможца атрымае пастаяннае месца ў камандзе Кадырава і ўзначаліць Агенцтва стратэгічнага развіцця Чачэнскай Рэспублікі, перадаюць «Весці».

Кадыраў цяпер займае пасаду выконваючага абавязкі кіраўніка Чачні. У верасні ў рэспубліцы пройдуць выбары.

У падобным праекце ўдзельнічаў прэтэндэнт на пост прэзідэнта ЗША Дональд Трамп. У ходзе шоу «Кандыдат» Трамп выбіраў супрацоўнікаў ва ўласную кампанію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула