БЕЛ Ł РУС

На некаторых вуліцах у цэнтры Мінска 1 ліпеня абмяжуюць рух

30.06.2016 / 16:54

Nashaniva.com

Пра гэта паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

«У сувязі з правядзеннем следчага эксперыменту 1 ліпеня з 10.30 да 12.00 у абодвух кірунках будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў па прасп. Незалежнасці ад плошчы Перамогі да вул. Гікала і па прасп. Машэрава ад вул. Чырвонай да прасп. Незалежнасці, а таксама па вул. Казлова ад прасп. Незалежнасці да вул. Залатая Горка», — сказалі ва УДАІ. Дарога будзе перакрывацца толькі пры непасрэдным правядзенні следчых дзеянняў.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам загадзя планаваць маршрут свайго руху з улікам гэтай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула