БЕЛ Ł РУС

Мінскае «Дынама» выйграла ў юрмальскага «Спартака»

30.06.2016 / 21:42

У першым матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА інскае «Дынама» выйграла на сваім полі ў юрмальскага «Спартака» — 2:1 (Быкаў, 18, 82 — Улімбашаў, 80).

Матч у адказ пройдзе 7 ліпеня ў Латвіі. У выпадку агульнай перамогі ў 2-м крузе «Дынама» згуляе з пераможцам пары «Сэнт-Патрык» (Ірландыя) — «Жанэс» (Люксембург).

Сёння вечарам салігорскі «Шахцёр» згуляе на выездзе з фарэрскім «Рунавікам» таксама ў рамках 1-га кваліфікацыйнага раўнда ЛЕ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула