БЕЛ Ł РУС

КДБ: Баскін цалкам пагасіў шкоду і адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе

1.07.2016 / 13:48

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Баскін і яго калег па «Сервалюксу» працягваецца. Бізнэсмэн адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта распавёў начальнік прэс-службы КДБ Беларусі Дзмітрый Пабяржын.

«Расследаванне працягваецца. У сувязі з тым, што Яўген Баскін цалкам кампенсаваў шкоду, змененая мера стрымання пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах», - распавёў прадстаўнік Камітэта дзяржбяспекі.

Якую суму кампенсаваў Баскін - не паведамляецца.

Нагадаем, 14 сакавіка Яўген Баскін разам з некалькімі калегамі па «Сервалюксе» — усяго 15 чалавек, быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ. Іх падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры - шкода складае не менш за 37 млн новых рублёў.

Як распавёў 15 сакавіка старшыня КДБ Валерый Вакульчык, Яўген Баскін і яго фінансавы дырэктар былі затрыманыя ў менскім аэрапорце пры спробе збегчы за мяжу.

22 сакавіка Яўген Баскін быў пераведзены пад хатні арышт «у сувязі з новымі абставінамі». Сам бізнэсмэн каментаваць сваё затрыманне і вызваленне са следчага ізалятара КДБ не стаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула