Лукашэнка: Беларускія войскі гатовы даць адпор любому агрэсару з дапамогай братняй Расіі
Беларускія войскі знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці і здольныя даць адпор любому агрэсару.
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі.
«Сёння нашы войскі знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці, здольныя даць адпор любому агрэсару, асабліва абапіраючыся на моц Узброеных Сіл нашай братняй Расіі», - заявіў беларускі лідар.