БЕЛ Ł РУС

Метрапалітэн: ніхто не ўключаў сваім пультам ні эротыкі, ні мультыкаў

4.07.2016 / 10:48

Nashaniva.com

У мінскім метрапалітэне пракаментавалі здымак, апублікаваны ў інтэрнэце. На ім мужчына сярэдняга веку стаіць проста перад тэлевізарам на станцыі метро і пераключае каналы. На іншых здымках пасажыр глядзіць не мульцікі, а эротыку.

«Камусьці проста захацелася пусціць у сетку «качку». На маніторы, размешчаныя ў вестыбюлях метро, ідзе прамы сігнал. Настроіць або перанастроіць іх непасрэдна на месцы немагчыма. Гэтым займаецца серверны цэнтр «БелРосРэклама». Разумееце, нельга прыйсці на станцыю з пультам і настроіць экран на іншую перадачу. Мяне раздзіраюць смутныя сумневы адносна праўдзівасці гэтай гісторыі», — пракаментавалі сітуацыю карэспандэнту Onliner.by ў прэс-службе метрапалітэна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула