Паэта Славаміра Адамовіча адпусцілі з «Навінак» без пытанняў
Ніякіх сур’ёзных медыцынскіх даследаванняў у паэта Славаміра Адамовіча ў псіхіятрычным шпіталі не было, ніякіх папер не складалі.
Пра вызваленне з псіхіятрычнага шпіталя па тэлефоне паведаміў сам Славамір Адамовіч.
«Нічога сур’ёзнага не было — ніякіх даведак, ніякіх папер, нічым не калолі, ніякага сур’ёзнага лячэння. Доктар сёння з раніцы ветліва пагутарыў і адпусціў».
Раней Адамовічу паставілі папярэдні дыягназ — «вострая шызафрэнія».
Паэта Славаміра Адамовіча затрымалі 1 ліпеня ў Будславе, куды ён прыехаў на магілу да дзеда.