БЕЛ Ł РУС

Воданапорная вежа ўпала ў Капыльскім раёне ФОТАФАКТ

4.07.2016 / 12:52

112.by

3 ліпеня ў вёсцы Папоўцы Капыльскага раёна павалілася саракагадовая воданапорная вежа.

Інцыдэнт адбыўся на тэрыторыі малочна-таварнай фермы ў 17:40. Абышлося без ахвяр. Акрамя таго, праца фермы працягваецца без замінак дзякуючы работнікам прадпрыемства, якія падвозяць ваду.

Прычына абвальвання 10-метровай вежы высвятляецца. Учора былі зафіксаваныя самыя складаныя ўмовы надвор'я ў рэгіёне: град, залева і моцны вецер. Магчыма, менавіта гэта стала прычынай падзення вежы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула