БЕЛ Ł РУС

Пад Кобрынам у метровым вадаёме для палівання агарода патануў 4-гадовы хлопчык

4.07.2016 / 13:23

Nashaniva.com

Трагічнае здарэнне адбылося 2 ліпеня ў вёсцы Быстрыца каля 20:00. У штучным вадаёме, прызначаным для палівання гароду, ўтапіўся 4-гадовы хлопчык, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

У той дзень дзіця знаходзілася разам з бацькам у гасцях у бабулі. Увечары ён гуляў адзін без нагляду дарослых непадалёк ад дома, дзе размешчаны вадаём. Яго памеры 6х18 м, глыбіня каля 1,1 м.

Бабуля ў той час знаходзілася ў доме, а бацька рамантаваў дах. Мужчына стаў клікаць сына і адправіўся яго шукаць. Неўзабаве бацька знайшоў цела сына ў вадаёме. Хлопчык быў мёртвы.

Па факце смерці Кобрынскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь праводзіць праверку. Бацькі хлопчыка пражываюць у Кобрыне і характарызуюцца станоўча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула