БЕЛ Ł РУС

Сёння — першы паўфінал Еўра-2016

6.07.2016 / 7:48

Nashaniva.com

А 22-й у Ліёне згуляюць зборныя Уэльса і Партугаліі.

uefa.com

Уэльс фінішаваў у сваёй групе на першым месцы (выйграўшы ў Славакіі і Расіі ды прайграўшы Англіі), у 1/8 фіналу перамог Паўночную Ірландыю дзякуючы аўтаголу Мак-Оўлі (1:0), а ў чвэрцьфінале бліскуча выйграў у Бельгіі 3:1.

Што праўда, сёння не згуляе зорка №2 каманды Аарон Рэмзі, які прапускае матч з-за дзвюх жоўтых картак.

Партугалія трапіла ў плэй-оф з 3-га месца ў групе, згуляўшы ўсе матчы ўнічыю — з Ісландыяй, Аўстрыяй і Венгрыяй.

Але і ў плэй-оф партугальцы ў асноўны час не перамаглі!

Спачатку ў дадатковы час яны адолелі Харватыю (1:0), а ў 1/4 фіналу — па пенальці Польшчу.

У другім паўфінале 7 ліпеня згуляюць Германія і Францыя.

Фінал — 10 ліпеня.

Матч на 3-е месца не праводзіцца, таму няўдачнікі паўфіналаў атрымаюць бронзавыя медалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула