БЕЛ Ł РУС

Канадзец вынайшаў кола для язды бокам ВІДЭА

6.07.2016 / 18:13

Nashaniva.com

Вынаходнік Уільям Ліддзіард распрацаваў кола, якое дазваляе аўтамабілю рухацца ў любым кірунку.

Тэст-драйв сваёй распрацоўкі ён апублікаваў у інтэрнэце.

Чатыры «колы Ліддзіарда» ён усталяваў на «Таёту». У роліку аўтамабіль рухаецца бокам, уперад, назад, а таксама разварочваецца на месцы без павароту колаў.

Распрацоўшчык упэўнівае, што покрыўкі падыходзяць для ўсіх сезонаў. Яны дазваляюць ездзіць нават у самых складаных дарожных умовах. Пры гэтым не патрабуюць мадыфікацыі аўтамабіля і могуць быць устаноўленыя на любое аўто.

У апісанні роліка Ліддзіард заўважае, што колы ён яшчэ дапрацуе і аўтамабіль зможа перасоўвацца хутка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула