БЕЛ Ł РУС

Чацвёра паліцэйскіх забітыя на акцыі пратэсту ў Даласе

8.07.2016 / 7:43

Прынамсі чацвёра паліцэйскіх забітыя ў ходзе акцыі пратэсту ў Даласе супраць забойства вартавымі парадку двух афраамерыканцаў у Луізіяне і Мінесоце.

У выніку інцыдэнту 11 паліцэйскіх атрымалі раненні, некаторыя з іх знаходзяцца ў крытычным стане.

Як паведамляецца, двое невядомых адкрылі агонь па вартавых парадку з снайперскіх вінтовак у раёне Дылэй-плаза, у выніку тры супрацоўнікі праваахоўных органаў загінулі на месцы.

Падазраваныя з месца злачынства збеглі, у цяперашні час вядуцца іх пошукі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула