БЕЛ Ł РУС

Беларусы перамаглі на міжнародным чэмпіянаце па тактычнай стральбе сярод разведчыкаў 

9.07.2016 / 17:42

Аляксандр Гелагаеў

Чэмпіянат па стральбе сярод падраздзяленняў спецыяльнай і вайсковай разведкі адбыўся ў пачатку ліпеня на Гожскім палігоне ў Беларусі, паведаміла афіцыйная газета Мінабароны Беларусі «Во славу Родіны»

Атрады разведчыкаў праводзілі далёкія маршы, стралялі на хуткасць і трапнасць, стралялі пасля бегу на 1 км у баявой экіпіроўцы, спаборнічалі ў начной стральбе, у стральбе ў населеным пункце, у районе ўмоўна забруджаным атрутнымі рэчывамі, у стральбе з транспартнага сродку на хаду.

Яшчэ адным элементам была стральба падчас эвакуацыі «цяжка параненага» таварыша па службе.

У спаборніцтвах удзельнічалі 22 каманды з Арменіі (3 каманды), Беларусі (14 каманд) і Расіі (5 каманд). Упершыню ў спаборніцтвах удзельнічала каманда Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Па выніках чэмпіяната першае месца заняла каманда 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады (Віцебск), другое месца — вайскоўцы 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады (Берасце), трэцце месца — каманда 5-й асобнай брыгады спецпрызначэння (Мар'іна Горка).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула