БЕЛ Ł РУС

«Белавія» запускае рэйсы Мінск — Львоў

11.07.2016 / 7:21

«Белавія» з 17 жніўня запусціць рэгулярныя рэйсы паміж Львовам і Мінскам, якія будуць выконвацца чатыры разы на тыдзень

На новым маршруце беларускі авіяперавозчык мае намер выкарыстоўваць рэгіянальныя самалёты Embraer 175. Згодна з апублікаваным раскладзе, рэйсы будуць выконвацца па аўторках, серадах, чацвяргах і суботах з вылетам з Мінска ў 13.10 і вяртаннем з Львова назад у 15.20.

Кошт авіябілетаў у абодва бакі складае суму, эквівалентную 120 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула