БЕЛ Ł РУС

Матацыкліст-бяспраўнік збіў трохгадовага хлопчыка, дзіця — у цяжкім стане

11.07.2016 / 11:55

У Пінску бяспраўнік на матацыкле збіў трохгадовае дзіцяці, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Няшчасны выпадак адбыўся днём 10 ліпеня ў адным з мікрараёнаў горада. Паводле папярэдняй інфармацыі, матацыклам «Сузукі» кіраваў 23-гадовы мясцовы жыхар.

Рухаючыся па праспекце Жаўтоўскага, малады чалавек здзейсніў наезд на маленькага пешахода, які пераходзіў дарогу разам з бацькамі на дазваляльны сігнал святлафора.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння трохгадовы хлопчык з шматлікімі траўмамі галавы шпіталізаваны ў Пінскую гарадскую бальніцу. Зараз дзіця ў цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула