БЕЛ Ł РУС

Звязалі рукі скотчам і пагражалі нажом. Двое братоў абрабавалі ноччу кватэру на Варанянскага

12.07.2016 / 11:33

Прыкладна ў 00.20 у кватэру па вуліцы Варанянскага пазванілі і дзверы адчыніла гаспадыня 1981 года нараджэння. У кватэру ўварваліся двое хлопцаў у масках, звязалі ёй рукі скотчам і пад пагрозай нажа забралі два мабільнікі, ноўтбук, фотаапарат і 20 рублёў (200 тысяч недамінаваных).

Пасля таго як рабаўнікі збеглі, жанчына патэлефанавала ў міліцыю. Праваахоўнікі ўстанавілі, што папярэдне злачынства здзейсніў раней судзімы хлопец 1988 года нараджэння і яго брат 1990 года. Зламыснікаў затрымалі.

Аказалася, што яны нідзе не працуюць і здымаюць кватэры ў сталіцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула