БЕЛ Ł РУС

У Мінску ў шматпавярховым доме пасялілася сакаліная сям'я ФОТАФАКТ

12.07.2016 / 14:09

У шматпавярховым доме па вуліцы Глебкі ў Мінску пасялілася сям'я сокала-пустальгі. Адчувае яна сябе ў горадзе цалкам камфортна і нават дала патомства. Якраз цяпер надышоў перыяд, калі птушаняты пакідаюць гняздо.

Паводле слоў Максіма Нямчынава, спецыяліста па прыродаахоўных пытаннях ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», калі ў Мінску гнездаванне драпежных птушак у шматпавярховіках пакуль рэдкасць, то ў свеце гэта даволі распаўсюджаная з'ява.

Сокал-пустальга ў прыродзе не будуе гнёздаў сам, а займае гнёзды крумкачовых птушак. Пасля таго як крумкачовыя ў пошуках корму сталі перасяляцца ў гарады, за імі пайшлі драпежнікі.

У Мінску, паводле ацэнак Максіма Нямчынава, у шматпавярховых дамах уладкавана блізу 20 гнёздаў сокала-пустальгі. Чапаць іх нельга, яны ахоўваюцца гэтак жа, як і ў прыродзе. Корму ў горадзе сокалам хапае — яны сілкуюцца дробнымі млекакормячымі, а таксама буйнымі насякомымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула