БЕЛ Ł РУС

Памёр лідар харвацкіх сербаў Горан Хаджыч, часова выпушчаны з Гаагі

13.07.2016 / 0:50

У Сербіі памёр Горан Хаджыч, адзін з лідараў харвацкіх сербаў падчас вайны ў Югаславіі, які абвінавачваўся Міжнародным трыбуналам у Гаазе ў ваенных злачынствах.

Хаджычу было 58 гадоў. У 2015 годзе Хаджыч, які знаходзіўся пад арыштам у Гаазе, быў вызвалены праз рак мозгу, пасля чаго адправіўся ў Сербію на лячэнне.

Падчас вайны, распачатай праз выхад Харватыі з Югаславіі, Горан Хаджыч быў адным з лідараў харвацкіх сербаў і другім прэзідэнтам самаабвешчанай рэспублікі Сербская Краіна на тэрыторыі краіны.

У 2001 годзе Хаджыч быў аб'яўлены ў вышук Інтэрпала па абвінавачваннях, вылучаных супраць яго ў Харватыі. У 2004 годзе супраць яго высунуў абвінавачванні Міжнародны трыбунал у Гаазе па былой Югаславіі. Яго абвінавачвалі ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці за масавыя забойствы харватаў у 1991—1993 гадах. У 2011 годзе ён быў арыштаваны. Сваёй віны ён не прызнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула