БЕЛ Ł РУС

У мінскім аэрапорце праз непагадзь сутыкнуліся два самалёты ФОТАФАКТ

13.07.2016 / 17:32

У мінскім аэрапорце праз непагадзь пашкоджаныя некалькі самалётаў: як мінімум два з іх сутыкнуліся. На здымках з сацсетак відаць, што адзін з іх належыць авіяперавозчыку «Белавія», другі — расійскаму аператару «РубіСтар».

Бура ў Мінску закранула і Нацыянальны аэрапорт.

— Так, у аэрапорце ёсць праблемы ў сувязі з бурай, — распавялі TUT.BY у авіякампаніі «Белавія». — Пашкоджаны некалькі самалётаў, у тым ліку і нашых. Ахвяраў і параненых няма.

У сувязі з умовамі надвор'я два самалёты «Белавія» былі вымушаныя сысці на запасны аэрадром у Гомель — там прызямліліся рэйсы з Тэль-Авіва і Ларнакі. Яшчэ адзін самалёт, які ляцеў з Амстэрдама, вымушаны быў сысці ў Вільню.

— Яны ўжо вяртаюцца ў Мінск.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула