БЕЛ Ł РУС

На пікеце ў цэнтры Мінска паказалі карціну «Шуневіч аддае чэсць сцягу ЗША» ФОТАФАКТ

13.07.2016 / 19:00

Фота Сяргея Гудзіліна

На перадвыбарчым пікеце прэтэндэнта ў кандыдаты на выбары ў Палату прадстаўнікоў ад партыі БНФ Аляксандра Таўстыкі правялі арт-перформанс. 

Побач з інфармацыяй пра кандыдата выставілі інсталяцыю з дзвюх карцін Аляксея Марачкіна і тронка са сцягам ЗША.

На адной з карцін дэманстраваўся партрэт чалавека, падобнага на кіраўніка МУС Ігара Шуневіча.

Падчас пікету адну з прац сцягнуў чалавек у цывільным і знік у невядомым накірунку. 

Супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным здымалі пікет на відэа.

Працы аўтарства Аляксея Марачкіна адкрываюць новую серыю мастака пад назвай «Лялькі-2».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула