БЕЛ Ł РУС

У Ніцы грузавік з тэрарыстам урэзаўся ў натоўп і праехаў два кіламетры: 84 чалавекі загінулі

15.07.2016 / 0:56

Nashaniva.com

асцярожна, жорсткае відэа

У Ніцы на Англійскай набярэжнай у Дзень ўзяцця Бастыліі, 14 ліпеня, каля 22:30 грузавік заехаў у натоўп людзей і праехаў каля двух кіламетраў. Яго кіроўца застрэлены паліцыяй. Ім аказаўся 31-гадовы мясцовы жыхар туніскага паходжання. У грузавіку знойдзеныя боепрыпасы. Колькасць загінулых вырасла да 84 чалавек. Больш за 100 параненых.

Reuters.com

У французскай Ніцы на Англійскай набярэжнай у Дзень ўзяцця Бастыліі, 14 ліпеня, каля 22:30 грузавік заехаў у натоўп людзей, што чакалі салют, і праехаў каля двух кіламетраў. Яго кіроўца застрэлены паліцыяй. Ім аказаўся 31-гадовы мясцовы жыхар туніскага паходжання. У грузавіку знойдзеныя боепрыпасы. Колькасць загінулых вырасла да 84 чалавек. Больш за 100 чалавек параненых. Сярод загінулых шмат дзяцей.

Той самы белы грузавік, што ўрэзаўся ў натоўп, фота rfi.fr

07:00

Le président @fhollande s'est entretenu avec le Premier ministre @ManuelValls au sujet des événements de #Nice pic.twitter.com/kb6G3siyHp

— Élysée (@Elysee) 14 июля 2016 г.

У начным звароце да нацыі прэзідэнт Франсуа Алянд заявіў, што ў жандармерыю і ў паліцыю будуць выкліканыя рэзервісты для аховы межаў і гарантавання бяспекі. Надзвычайнае становішча будзе працягнута на тры месяцы.

Кадр руху грузавіка, rfi.ru

https://twitter.com/itele/status/753772180878438400

***

Як паведамлялася раней, машына праехала праз натоўп некалькі сотняў метраў. Затым нібыта быў адкрыты агонь па людзях. Паводле дадзеных паліцыі, загінулі 80 чалавек, больш за 120 чалавек параненыя. 18 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане.

Улады горада заклікалі жыхароў Ніцы не выходзіць з дамоў. 

фота Reuters

Nice: un véhicule fonce dans la foule sur la Promenade des Anglais, des victimes #AFP

— Agence France-Presse (@afpfr) 14 июля 2016 г.

UPDATE: At least 11 people killed and dozens injured after a terrorist plows his truck into the crowd in Nice France pic.twitter.com/J8rSCeDMZt

— News_Executive (@News_Executive) 14 июля 2016 г.

Сусветныя лідары выказалі спачуванні з прычыны тэракту

Canadians are shocked by tonight's attack in Nice. Our sympathy is with the victims, and our solidarity with the French people.

— Justin Trudeau (@JustinTrudeau) 14 июля 2016 г.

Жахливий теракт в Ніцці. Шокований.
Разом з усім українським народом висловлюю співчуття родинам загиблих у Франції pic.twitter.com/zIs6V32riB

— Петро Порошенко (@poroshenko) 14 июля 2016 г.

Выказаў спачуванні Барак Абама.

Амерыканская спявачка Хэл-Робінсан-Піт: «Ніца — усім сэрцам з табой»

***

Пасля тэракту ў Ніцы адменяць канцэрт спявачкі Рыяны і фестываль джазу, які павінен быў прайсці з 16 па 20 ліпеня. Усе сцягі ў горадзе будуць прыспушчаныя. Пра гэта паведаміў кіраўнік рэгіёна Праванс-Альпы-Лазурны бераг Крысціян Эстразі. Англійская набярэжная будзе закрыта для наведвання, паведамляе rfi.fr.

Параненых дастаўляюць у шпіталь Пастэр у Ніцы, у шматлікіх - кулявыя раненні. Усе бальніцы Ніцы перайшлі на крызісны план працы. Медыцынскі персанал адкліканы з адпачынкаў і доўгіх выхадных. Апошні раз падобны крызісны план працы аб'яўляўся ў медыцынскіх установах Парыжа пасля тэрактаў 13 лістапада 2015 года..

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула