БЕЛ Ł РУС

МЗС Беларусі высвятляе, ці пацярпелі падчас тэракта ў Ніцы беларусы

15.07.2016 / 10:10

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі - начальнік аддзела прэс-службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

«Пасольства Беларусі ў Францыі высвятляе, ці знаходзіліся сярод загінулых і пацярпелых у выніку тэракту ў Ніцы беларускія грамадзяне», — сказала Марыя Ваньшына.

У ноч на 15 ліпеня ў Ніцы на Англійскай набярэжнай грузавік урэзаўся ў натоўп людзей, якія выйшлі паглядзець салют у гонар нацыянальнага свята Францыі. Затым кіроўца аўтамабіля акдырў стральбу па людзях, але неўзабаве паліцыя яго застрэліла.

У выніку тэракту загінулі 84 чалавекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула