Сяргей Крывец працягне кар'еру ў чэмпіянаце Польшчы
Паўабаронца зборнай Беларусі Сяргей Крывец перайшоў у «Віслу» з Плоцка. Тэрмін пагаднення - 1 год.
У новым сезоне «Вісла» выступіць у «экстраклясе», куды вярнулася пасля 9-гадовага перапынку. Першы матч у першым дывізіёне каманда з Плоцка правядзе ўжо сёння з «Лехіей» з Гданьска.
Раней Крывец пакінуў французскі «Мец», за які ў мінулым сезоне правёў 14 матчаў, забіўшы адзін гол.