БЕЛ Ł РУС

У Францыі абвешчана трохдзённая жалоба

15.07.2016 / 12:20

Nashaniva.com

У сувязі з тэрактам у Ніцы ў Францыі абвясцілі нацыянальную жалобу, які будзе доўжыцца тры дні — суботу, нядзелю і панядзелак.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр краіны Мануэль Вальс.

Таксама ў Францыі будзе працягнуты тэрмін дзеяння надзвычайнага становішча.

Увечары 14 ліпеня тэрарыст на грузавіку урэзаўся ў натоўп людзей на набярэжнай у Ніцы, дзе адзначалі Дзень ўзяцця Бастыліі. Загінулі 84 чалавекі, дзясяткі пацярпелі, 18 чалавек шпіталізаваныя ў крытычным стане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула