Названа імя тэрарыста з Ніцы
Стала вядома імя кіроўцы грузавіка, які зладзіў тэракт у Ніцы. Яго завуць Махамед Лахуаедж Бухлель, паведамляе мясцовае выданне Nice Matin.
Па дадзеных тэлеканала iTele, які спасылаецца на крыніцу, блізкую да расследавання, дакументы кіроўцы былі знойдзены ў кабіне грузавіка.
Раней паведамлялася, што кіроўцам грузавіка быў 31-гадовы жыхар Ніцы туніскага паходжання.
У Ніцы позна ўвечары 14 ліпеня грузавы аўтамабіль урэзаўся ў людзей, якія гулялі па Англійскай набярэжнай. У выніку тэрарыстычнай атакі загінулі 84 чалавекі.