Тэракт у Ніцы: у пасольстве Францыі адкрытая кніга спачуванняў
Выказаць спачуванні можна і праз электронную пошту.
У сувязі з тэрактам у Ніцы, які адбыўся 14 ліпеня, у пасольстве Францыі ў Беларусі адкрытая кніга спачуванняў. Зрабіць у ёй запіс можна сёння да 15.30 і ў панядзелак 18 ліпеня ад 10.00 да 17.30.
Беларускім грамадзянам, якія жадаюць выказаць словы спагады французскаму народу, рэкамендуецца пісаць на агульны электронны адрас пасольства: webmestre.by@diplomatie.gouv.fr.
Бо пасольства не мае магчымасці прымаць вялікую колькасць наведвальнікаў.
Усе выказаныя спачуванні, запісаныя ў кнізе спачуванняў і атрыманыя па электроннай пошце, будуць перададзеныя французскім уладам.