БЕЛ Ł РУС

Славянскі Віцебск, жарты Лукашэнкі і яркія моманты фестывалю — ВІДЭАРЭПАРТАЖ з адкрыцця «Славянскага базару»

15.07.2016 / 17:08

Мікіта Недаверкаў, Ірына Арахоўская

У Беларусі праходзіць XXV Мiжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Журналісты «НН» адправіліся ў Летні амфітэатр, эпіцэнтр падзей, і пагутарылі з мясцовымі жыхарамі.

У першы дзень фестывалю аховы было надзвычай шмат. Міліцыя, унутраныя войскі, людзі ў цывільным проста «акупавалі» горад. У відэа жанчына падзялілася з карэспандэнтам, што яе сын, які працуе міліцыянерам, разам з калегамі днём удзельнічаў у рэпетыцыі прыезду Лукашэнкі.

Сам жа фестываль амаль нічым не адрозніваўся ад папярэдніх: выступалі тыя ж самыя зоркі, спявалі пад фанаграму тыя ж самыя песні. 

Карацей, глядзіце самі ў відэарэпартажы «НН»:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула