БЕЛ Ł РУС

У Рэчыцы з акна выпала паўтарагадовая дзяўчынка, у Салігорску — двухгадовы хлопчык

18.07.2016 / 13:00

Здарэнне ў Рэчыцы адбылося днём 18 ліпеня.

З пятага паверха дома, размешчанага на вуліцы Спартыўнай, выпала дзяўчынка 2015 года нараджэння. На акне стаяла маскітная сетка, паведамляе газета «Дняпровец». Дзяўчынка звалілася ў кусты, цяпер дзіця ў рэанімацыі. Яе стан ацэньваецца як вельмі цяжкі.

У Салігорску жа ўвечары 16 ліпеня двухгадовы хлопчык пацярпеў у выніку падзення з акна кватэры ў шматкватэрным жылым доме па вуліцы Ленінскага Камсамола, размешчанай на 3 паверсе.

Медыкі даставілі дзіця ў Салігорскую цэнтральную раённую бальніцу для абследавання, сур'ёзных траўмаў ён не атрымаў. Зараз жыццю хлопчыка нішто не пагражае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула