БЕЛ Ł РУС

Дарадца прэзыдэнта Качынскага: «Лех Валэнса быў агентам спэцслужбаў»

27.05.2008 / 15:21

Nashaniva.com

Польскія СМІ сьцьвярджаюць, што Служба бясьпекі завербавала Валэнсу ў 1970 годзе пад мянушкай «Болек».


Як заявіў дарадца Леха Качыньскага па пытаньнях бясьпекі Анджэй Зыбэртовіч, першы кіраўнік вольнай Польшчы Лех Валэнса ў 1970‑1976 гадах зьяўляўся агентам Службы бясьпекі.

На думку прафэсара Зыбэртовіча, у 1976 годзе Валэнса прыпыніў супрацоўніцтва са спэцслужбамі ПНР.

Неўзабаве з друку павінна выйсьці кніга гісторыкаў Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы Славаміра Цэнцкевіча й Пётра Гантарчыка пра Леха Валэнсу. Кнігу ўжо цяпер называюць скандальнай. Як сьцьвярджаюць некаторыя польскія СМІ, у кнізе аўтары зьмесьцяць доказы, што ў 1970 годзе камуністычная Служба бясьпекі завэрбавала Леха Валэнсу й надала яму мянушку «Болек» .

Сам Лех Валэнса запярэчвае падобнай інфармацыі й кажа, што мае зьвесткі пра сапраўдную асобу «Болека». Экс‑прэзыдэнт спадзяецца, што гэта зробяць гістрыкі ІНП. Калі ж выявіцца, што «Болек» Цэнцкевіча й Гантарчыка — гэта Лех Валэнса, то легендарны дзеяч руху «Салідарнасьць» абяцае апублікаваць свае матэрыялы.

Польскае радыё для замежжа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула