БЕЛ Ł РУС

Міліцыя зоймецца маладымі людзьмі, якіх сфатаграфавалі на вуліцы ў любоўнай позе, а таксама распаўсюджвальнікамі здымка ў інтэрнэце

19.07.2016 / 20:7

Nashaniva.com

Дзеянням хлопца і дзяўчыны, якія заняліся сэксам у мінскім раёне Сухарава, і распаўсюднікам гэтай фатаграфіі ў інтэрнэце дадуць прававую ацэнку.

Пра гэта БелаПАН заявіў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Адпаведныя дакументы будуць аформлены Фрунзенскім РУУС сталіцы.

Як вынікае з інфармацыі ў сетцы, фота было зроблена раніцай, жыхароў бліжэйшых дамоў абудзілі крыкі дзяўчыны.

«Я не бяруся каментаваць, што мы бачым на фота, і даваць экспертную ацэнку, але дадзеныя дзеянні ў іх класічным разуменні могуць кваліфікавацца з пункту гледжання Крымінальнага кодэкса», — сказаў прадстаўнік сталічнай міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула